Лабарантку гарадзенскага «Азоту» пакаралі «хатняй хіміяй» за ўдзел у Маршы адзінства


Суд Кастрычніцкага раёну Горадні разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні 35-гадовай лабаранткі хімічнага аналізу прадпрыемства «Горадня Азот» Вольгі Белазёравай. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Вольга Белазёрава выхоўвае пяцігадовую дачку, працуе на гарадзенскім «Азоце» з 2006 года. З 6 да 10 верасня 2021 года правяла ў ізалятары, затрыманая ў крымінальнай справе.

Паводле абвінавачання, Вольга Белазёрава стаяла ў счэпцы грамадзянаў на Маршы адзінства ў Горадні 6 верасня 2020 года. Жанчына на судзе прызнала, што ўдзельнічала ў акцыі. Але адзначыла, што не згодная з тым, што дзейнічала паводле папярэдняй змовы, паколькі з ейнага боку дзеянні былі спантаннымі.

Дзяржабвінаваўца Вераніка Ульянава прапанавала суду прызнаць жанчыну вінаватай і прызначыць ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады («хатняя хімія»).

29 лістапада суддзя Вольга Бекушава вынесла больш мяккі прысуд: паўтара года «хатняй хіміі».

Артыкулы
Праваабаронцу Марфу Рабкову будуць судзіць па 11 артыкулах Крымінальнага кодэксу
2021.11.28 13:28

РР belsat.eu

Стужка навінаў