Кіберпартызанаў прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй


Вярхоўны Суд прызнаў тэрарыстычнай нефармальную арганізацыю «Супраціў» і ініцыятывы «Кибер-Партизаны», «Дружины Народной Самообороны – ДНС», «Буслы ляцяць», паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Начальнік аддзелу Генеральнай пракуратуры Валерый Шуляк распавёў, што ў Вярхоўны Суд прызнаў арганізацыі «Супраціў», а таксама ініцыятывы, якія ў яе ўваходзяць: «Кибер-Партизаны», «Дружины Народной Самообороны – ДНС», «Буслы ляцяць» – тэрарыстычнымі.

Прадстаўнік пракуратуры заявіў, што «ключавыя мэты стварэння і дзейнасці фармавання – аб’яднанне радыкальна настроеных грамадзянаў для наступнага схілення іх да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту з сілавым процідзеяннем праваахоўнікам і здзяйснення актаў тэрарызму, дыскрэдытацыя органаў дзяржаўнай улады і кіравання, гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу Рэспублікі».

Аналітыка
Топ-10 дзікунскіх ініцыятываў рэжыму Лукашэнкі
2021.11.27 07:30

АЯ belsat.eu

Стужка навінаў