Эвакуацыйныя рэйсы з Беларусі ў Ірак скасаваныя


Працэс вяртання на радзіму грамадзянаў Іраку, якія трапілі ў Беларусь падчас штучна створанага рэжымам Лукашэнкі міграцыйнага крызісу, па невядомых прычынах спыніўся.

Прэс-служба Нацыянальнага аэрапорту Менск паведаміла, што рэйс Менск-Эрбіль, запланаваны на 30 лістапада, адменены. Раней паведамлялася таксама пра адмену рэйсаў 28 і 29 лістапада. У паведамленні Нацыянальнага аэрапорту не тлумачыцца, па якой прычыне яны былі скасаваныя.

Учора прадстаўнік Міністэрства міграцыі і перамешчаных асобаў Іраку заяўляў, што рэйс 30 лістапада мусіць стаць апошнім.

Усяго кампанія «Iraqi Airways» зладзіла пяць гуманітарных рэйсаў Менск-Эрбіль, на якіх грамадзяне Іраку вярталіся з Беларусі дадому. Агулам такімі рэйсамі было перавезена 1876 чалавек.

Hавiны
Лукашэнка прайграў, а міграцыйны крызіс працягнуўся. Што адбываецца вакол мігрантаў
2021.11.27 22:07

РР belsat.eu

Стужка навінаў