У Расеі на адну гадзіну заблакавалі дамен «Telegram» t.me


Раскамнагляд заблакаваў дамен «Telegram» t.me. Сам мэсэнджар працягваў працаваць, але не адкрываліся ягоныя скарочаныя спасылкі браўзэрах. Блакаванне трывала каля гадзіны, паведамляе «Бі-бі-сі».

Скрыншот старонкі Раскамнагляду. Крыніца: Инсайдер UA / Telegram

У суботу ўвечары Раскамнагляд заблакаваў дамен «Telegram» t.me. Як паведамлялася на сайце надзоранай установы, гэта зрабілі на патрабаванне Генпракуратуры. Сам мэсэнджар працаваў, але не адкрываліся ягоныя скарочаныя спасылкі браўзэрах.

Праект «Роскомсвобода» высветліў, што прычынай стала публікацыя з заклікам да расейскіх вайскоўцаў здавацца ў палон ва Украіне.

Пры гэтым у Раскамнаглядзе заявілі, што «блакаванне «Telegram» на тэрыторыі Расеі цяпер выключаная». А ў Генпракуратуры запэўнілі, што не прасілі забараніць доступ да «тэлеграмаўскага» дамена t.me. Неўзабаве пасля гэтых заяў блакаванне спынілі, і гэты адрас знік з адмысловай базы.

Раней Раскамнагляд спрабаваў заблакаваць мэсэнджар «Telegram» цягам двух гадоў. Увесну 2018 года суд у Маскве пастанавіў забараніць доступ да сэрвісу праз адмову заснавальніка Паўла Дурава перадаць ФСБ ключы дэшыфроўкі паведамленняў карыстальнікаў. Улетку 2020 года ўсе абмежаванні ў дачыненні да «Telegram» былі знятыя.

Разбор
Што новага «накапаюць» на беларусаў сілавікі? Глядзім на новы ўказ пра сачэнне за інтэрнэтам
2022.10.25 12:15

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў