Расея аднавіла блакаду «збожжавага калідору». Захад заклікае прапусціць харчаванне


Міністэрства інфраструктуры Украіны ўвечары 30 кастрычніка паведаміла, што ў Чорным моры «фактычна заблакаваныя на сваіх цяперашніх пазіцыях» 218 суднаў, што бяруць удзел у «збожжавай ініцыятыве».

Сярод іх: 95 загружаных караблёў, якія ўжо выйшлі з украінскіх партоў і чакаюць інспекцыі для адпраўкі да канчатковага спажыўца; 101 пустое судна чакае ўваходу ва ўкраінскія парты; 22 загружаныя караблі чакаюць выхаду з украінскіх партоў.

Раней міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў заявіў, што судна з 40 тыс. тонаў збожжа, прызначанага для Эфіопіі, не можа выйсці з украінскага порту, бо Расея блакуе «збожжавы калідор».

Расея 29 кастрычніка заявіла аб прыпыненні «збожжавай угоды» на нявызначаны тэрмін у сувязі з масаваным ударам па караблях расейскага Чарнаморскага флоту ў Севастопалі.

Міністр замежных справаў Украіны Дмытро Кулэба заявіў, што Расея загадзя планавала выхад з пагаднення аб экспарце ўкраінскага збожжа, а падзеі ў Севастопалі – гэта толькі ілжывая нагода гэта зрабіць. У NATO заклікалі Расею перагледзець сваё рашэнне і тэрмінова аднавіць збожжавую ўгоду з Украінай, каб харчаванне дайшло да тых, хто мае ў ім найбольшую патрэбу.

«Прэзідэнт Пуцін павінен спыніць выкарыстанне харчоў у якасці зброі і пакласці канец незаконнай вайне супраць Украіны», – заявілі ў прэс-службе Альянсу, паведамляе «Reuters».

З падобнымі заявамі раней выступілі кіраўнік вонкавапалітычнага ведамства ЕЗ Жузэп Бурэль і прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Абноўлена
У Расеі заявілі аб выхадзе са збожжавага пагаднення. Што вядома
2022.10.29 19:06

«Любыя дзеянні Расеі, якія зрываюць гэты крытычна важны экспарт збожжа, фактычна ёсць заявай, што людзі і семʼі ўва ўсім свеце павінны плаціць больш або галадаць», – цытуе golosameriki.com дзяржаўнага сакратара ЗША Энтані Блінкена.  

У МЗС Польшчы заявілі, што Варшава разам са сваймі партнёрамі ў ЕЗ гатовая надаваць Украіне далейшую дапамогу ў транспартаванні тавараў першай неабходнасці пасля выхаду Расеі са «збожжавай угоды».

Аб’ектыў
Вайна дронаў – у Севастопалі беспілотнікі атакавалі расейскія караблі
2022.10.29 23:29

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў