Затрыманне прадстаўніцы «Белсату» і вызваленне палітвязняў. Галоўнае за дзень


«Белсат» падводзіць вынікі суботы, 30 кастрычніка.

Па прылёце ў Беларусь затрымалі прадстаўніцу «Белсату» Ірыну Слаўнікаву

Цяпер яна знаходзіцца на Акрэсціна разам з мужам Аляксандрам Лойка.

Ірына Слаўнікава і Аляксандр Лойка.
Фота: Аляксандр Лойка / Facebook

Ноччу 30 кастрычніка Ірына Слаўнікава разам з мужам вярталіся з Егіпту ў Менск. Ірына напісала свайму бацьку, калі яны разам з мужам селі ў самалёт, які прыляцеў у Менск а 2-й гадзіне ночы.

Бацька нашай калегі паехаў сустракаць яе з мужам. Ён быў у аэрапорце а 2-й гадзіне і чакаў да 5-й гадзіны раніцы, але так і не дачакаўся. Калі пачаў пытацца ў памежнікаў і мытнікаў, яму адказвалі, што нікога не засталося, усе, хто прыляцеў, ужо выйшлі.

Пасля пошукаў бацька Ірыны паехаў пісаць заяву аб знікненні дачкі і зяця ў Савецкае РУУС, куды яго накіравалі пасля званка ў службу 102. У Савецкім РУУС супрацоўнік стаў правяраць інфармацыю і паведаміў бацьку, што Ірыну і Аляксандра затрымлівалі супрацоўнікі Першамайскага РУУС за здзяйсненне нібыта нейкага адміністрацыйнага правапарушэння.

Hавiны
Польская тэлекампанія TVP і былы амбасадар ЗША у Польшчы выказаліся наконт затрымання Ірыны Слаўнікавай
2021.10.30 21:29

Былы палітвязень Зміцер Фурманаў прыляцеў у Вільню

Праз паўтары тыдня пасля свайго вызвалення, 30-га кастрычніка, былы палітзняволены Зміцер Фурманаў, сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай прыляцеў у Вільню.

Сустрэча былога палітзняволенага Зміцера Фурманава ў аэрапорце Вільні. Вільня, Літва. 30 кастрычніка 2021 года.
Фота: Белсат
Сустрэча былога палітзняволенага Зміцера Фурманава ў аэрапорце Вільні. Вільня, Літва. 30 кастрычніка 2021 года.
Фота: Белсат

У аэрапорце Вільні Змітра сустракалі журналісты, паплечнікі і дзяўчына Вольга Каракіна, якая трымала галадоўку за яго пад сценамі СІЗА №1 на Валадарскага. Апошні раз яны бачыліся 29 траўня 2020 года.

У бліжэйшых планах Зміцера – аднавіцца пасля амаль паўтара года ў няволі:

«Я ўжо тыдзень правёў у Кіеве і стала нашмат лягчэй. Думаю, што яшчэ крыху часу і я буду поўны сіл. Цяпер жа ёсць невялікая складанасць у плане псіхалагічнага здароўя».

Сустрэча былога палітзняволенага Зміцера Фурманава ў аэрапорце Вільні. Вільня, Літва. 30 кастрычніка 2021 года.
Фота: Белсат
Артыкулы
Новае абвінавачванне журналісту Дзянісу Івашыну ў «здрадзе дзяржаве» пацвердзілася
2021.10.30 20:29

Сёння з-за кратаў выйшла яшчэ двое палітзняволеных, якія цалкам адбылі свае тэрміны

Гэта Дзяніс Кірэшчанка і Антон Бяленскі.

Антон – індывідуальны прадпрымальнік, валанцёр штабу Віктара Бабарыкі, валанцёр ініцыятывы «Сумленныя людзі». Яго затрымалі 10 жніўня 2020 года ў гатэлі «Беларусь» на 17-м паверсе – сілавікі ўварваліся ў нумар. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых закалотах і дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Прысуд над Антонам Бяленскім. Менск, Беларусь. 4 сакавіка 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

Да суда Антона ўтрымлівалі пад вартай амаль сем месяцаў.

5 сакавіка бягучага году Бяленскага асудзілі да 1,5 гады «хіміі», якія ён адбыў у выпраўленчай установе адкрытага тыпу №24 у Горадні

Дзяніс Кірэшчанка выйшаў на волю з наваполацкай калоніі. Ён быў затрыманы 8 жніўня мінулага году ў межах справы аб падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках у Навагрудку і Карэлічах (ч. 3 арт. 293 КК).

Уладзімір Гарох (стаіць) і Дзяніс Кірэшчанка ў судзе 15 снежня. Фота «Белсат»

29 снежня 2020-га ў судзе Наваградскага раёну быў агучаны прысуд: Дзянісу Кірэшчанку прысудзілі 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму.

Артыкулы
Новы паварот у справе мастака Алеся Пушкіна: правяраюць ягоныя працы, створаныя напрыканцы 90-х гадоў
2021.10.30 14:27

Мінздароўя: ад ковіду за содні памерлі 18 чалавек

Гэта найбольшая колькасць, якую агучвала ведамства ад пачатку эпідэміі ў Беларусі.

Новых выпадкаў захворванняў на ковід па стане на 30 кастрычніка – 1 992.

Мінздароўя распавядае, што ў чацвёртую хвалю каронавірусу пацыенты сталі больш залежнымі ад кіслароду. Так, у 6-й лякарні Менску ў кіслароднай падтрымцы маюць патрэбу больш за 70% пацыентаў.

Hавiны
Павел Латушка – аб прычыне немагчымасці страйку 1 лістапада: Нам не ўдалося аб’яднацца
2021.10.30 11:47

Украіна ўсё ж такі не будзе аднаўляць пастаўкі электраэнергіі з Беларусі

Кіраўнік камітэту Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях энергетыкі і ЖКГ Андрэй Герус заявіў, што з 1 лістапада імпарту электраэнергіі з Расеі і Беларусі не будзе.

Андрэй Герус.
Фота: УНИАН

Ён паведаміў, што адпаведны аўкцыён на продаж электраэнергіі быў адменены.

Фота
Як прайшла «Ноч расстраляных паэтаў» у Кіеве і Беластоку. Фотарэпартаж
2021.10.30 16:32
Hавiны
Гарбузовы ліхтар Джэка: інструкцыя і рэцэпты
2021.10.30 17:24

АД, belsat.eu

Стужка навінаў