Ва ўкраінскім Збаражы па-беларуску адслужылі Імшу за ахвяраў рэпрэсіяў у Беларусі


Беларускамоўная імша ва ўкраінскім Збаражы 30 кастрычніка 2021 г.
Фота: Белсат

30 кастрычніка ва ўкраінскім мястэчку Збараж было адслужанае каталіцкае богаслужэнне на беларускай мове з нагоды «Ночы расстраляных паэтаў».

Беларускамоўная імша ва ўкраінскім Збаражы 30 кастрычніка 2021 г.
Фота: Белсат

У службе ў рыма-каталіцкай парафіі святога Антонія ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускай дыяспары і ўкраінскай грамадскасці Збаражу і суседняга Тэрнопалю. Служыў Імшу айцец Давід, які сам некалькі гадоў працаваў у беларускім Будславе.

Беларускамоўная імша ва ўкраінскім Збаражы 30 кастрычніка 2021 г.
Фота: Белсат

У сваім казанні святар адзначыў важнасць малітвы і памяці ахвяраў камуністычнага і іншых таталітарных рэжымаў, тых, хто аддаў за свабоду Беларусі, як і іншых краінаў, найбольшае, што меў – уласнае жыццё.

Беларускамоўная імша ва ўкраінскім Збаражы 30 кастрычніка 2021 г.
Фота: Белсат

Ён падкрэсліў, што сапраўдная свабода вельмі дорага каштуе і вялікае шчасце быць свабодным.

Беларускамоўная імша ва ўкраінскім Збаражы 30 кастрычніка 2021 г.
Фота: Белсат

З нагоды богаслужэння мясцовыя парафіяне ўпрыгожылі касцёл у нацыянальныя беларускія бел-чырвона-белыя колеры.

Беларускамоўная імша ва ўкраінскім Збаражы 30 кастрычніка 2021 г.
Фота: Белсат

МГ belsat.eu

Стужка навінаў