Польская тэлекампанія TVP і былы амбасадар ЗША у Польшчы выказаліся наконт затрымання Ірыны Слаўнікавай


У ноч на 30-га кастрычніка па прылёце ў Беларусі ў менскім аэрапорце была затрыманая супрацоўніца «Белсату» Ірына Слаўнікава. Цяпер Ірына разам з мужам Аляксандрам Лойка знаходзіцца на Акрэсціна. У РУУС сваякам паведамілі, што іх затрымалі па адміністрацыйным артыкуле, але па якім менавіта – не ўдакладнілі.

З гэтай нагоды польскае дзяржаўнае тэлебачанне TVP выказалася ў падтрымку Ірыны Слаўнікавай і патрабавала ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення затрыманых.

«Кіраўніцтва TVP стаіць на баку ягоных журналістаў. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення затрыманай Ірыны Слаўнікавай», – заявіў сябра праўлення Telewizja Polska Матэуш Матышковіч.

Ён дадаў, што TVP кантактуе на гэты конт з Еўрапейскім вяшчальным звязам: «Праз Еўрапейскі вяшчальны звяз мы інфармуем СМІ аб сітуацыі ў Еўропе і ў свеце. Мы падтрымліваем кантакты з замежнымі СМІ».

На затрыманне Ірыны Слаўнікавай адрэагаваў і былы амбасадар ЗША ў Польшчы Дэніэл Фрыд.

У сваім Twitter ён выказаў спадзеў, што гэты інцыдэнт будзе ўлічаны падчас падрыхтоўкі чарговага пакета амерыканскіх і еўрапейскіх санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі.

Польскае агенцтва друку таксама паведаміла пра затрыманне Ірыны Слаўнікавай у сваім Twitter.

Абноўлена
Зніклая па прылёце ў Беларусь супрацоўніца «Белсату» Ірына Слаўнікава знаходзіцца на Акрэсціна разам з мужам
2021.10.30 11:48

Акрамя Ірыны Слаўнікавай за кратамі застаюцца яшчэ трое журналістаў «Белсату». Гэта журналісткі Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева, якіх абвінавацілі ў арганізацыі і рыхтаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і асудзілі на 2 гады калоніі.

У няволі знаходзіцца і вядоўца «Белсату», філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Ён падазраваны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і з 4 жніўня знаходзіцца за кратамі, у СІЗА на Валадарскага. Суда над ім яшчэ не было.

Hавiны
Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева: што трэба ведаць пра зняволенных журналістак «Белсату» і іх пераслед
2021.02.08 07:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў