Паліна Шарэнда–Панасюк – 300 дзён за кратамі


Гэта адбылося 3 студзеня. Перад Новым годам сілавікі схапілі мужа Паліны, а потым уламаліся ў іхнае жытло. З таго часу жанчына не бачыла сваіх двух сыноў.

Самозванец у*бывай! Паліна Шарэнда-Панасюк на судзе. 8 чэрвеня 2021 года.
Фота: Белсат

Суд Маскоўскага раёну Берасця 9 чэрвеня прызначыў 2 гады калоніі Паліне Шарэндзе-Панасюк. Яе прызналі вінаватай адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «Абраза прэзідэнта» (арт. 368), «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369) і «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў» (арт. 364).

Артыкулы
Андрэй Шарэнда: У жаночай калоніі Гомля катуюць людзей
2021.09.30 13:54

На судзе жанчына сваёй віны не прызнала і называе сябе захопленай у палон.

«Сёння роўна 300 дзён, як Паліна за кратамі. 300 дзён прайшло з таго моманту, як паўтара дзясятка міліцыянтаў, амапаўцаў і прадстаўнікоў Следчага камітэту ўламаліся ў нашую з Палінаю кватэру. Яны выламалі дзверы ды без тлумачэння прычынаў забралі жонку ў турму. За гэты час Паліне шмат чаго давялося перажыць: у СІЗА яна неаднаразова трапляла ў карцар, яе вазілі ў Навінкі, адным этапам яна ехала больш за месяц. Ужо 80 дзён Паліна ў жаночай калоніі ў Гомлі, палову гэтага тэрміну яна правяла ў ШІЗА. Для гэта прыдумваюцца розныя прычыны: два разы яе закрывалі, бо адмаўлялася падпісваць прашэнне аб памілаванні, а ў астатніх выпадках знаходзілі дробнае парушэнне парадку. У калоніі не прымаюць пасылак для Паліны, хаця абавязаныя гэта рабіць. Нядаўна мы атрымалі ліст ад Паліны, у якім яна напісала, што гатовая да марафону, да доўгай дыстанцыі, трымаецца і просіць нас пра адно: не здавацца і ціснуць на рэжым Лукашэнкі», – кажа Андрэй Шарэнда.

Артыкулы
Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк двойчы адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні
2021.09.12 13:26

Пасля прысуду Андрэя Шарэнду таксама абвінавацілі ў дзвюх крымінальных справах: паводле арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, што наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы») і арт. 368 («Абраза прэзідэнта»). Мужчына быў вымушаны ўцякаць за мяжу.

Паліна Шарэнда-Панасюк, грамадская актывістка. Атрымала 2 гады пазбаўлення волі за некалькі артыкулаў: «гвалт у дачыненні супрацоўніка МУС», «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза прэзідэнта». Калаж: Белсат

«З Палінаю я пазнаёмілася ў 1996 годзе. З тае пары яна не знікала з майго поля зроку: кожная сустрэча альбо сітуацыя, у якой Паліна апыналася, сведчыла пра ейную цвёрдую і ясную грамадзянскую пазіцыю. Я ганаруся сваім сяброўствам з ёю, бо Паліна – сумленне Беларусі. Глыбокая верніца, адказная, мэтанакіраваная, Паліна ў кожную справу, да якой прычынілася, уносіла праўдзівы клопат, і быў гэты клопат пра Беларусь. Нават цяпер, у палоне і не атрымліваючы лістоў, яна застаецца тою самаю Палінай. Але цяпер не нам, а ёй трэба салідарнасць, і не проста салідарнасць, а сведчанне таго, што мы дзякуем ёй – за сумленнасць, за праўдзівасць, за цвёрдасць. І ведаеце, калі б была Нобэлеўская прэмія за сумленне, я б аддала яе Паліне. Паліне Шарэндзе-Панасюк – маладой жанчыне, маці, дачцэ, жонцы. Мы ганарымся табою, дарагая. І чакаем», – зазначае Ірына Лаўроўская, доктар мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі ды архітэктуры.

Hавiны
Што такое годнасць у палоне, і ці важнейшая яна за захаванне жыцця? Тлумачаць былыя палонныя «ЛНР»
2021.06.16 14:22

Алесь, сябар Паліны і Андрэя, адзначае: сям’я Шарэндаў заўжды змагалася за Беларусь, і за гэта ўлады ім помсцілі. Цяпер жа дачакаліся часу, калі стала «не да законаў», каб разабрацца з Шарэндамі.

«Андрусь і Паліна – вельмі прыгожая пара, але гэтая злачынная ўлада скрала ў гэтай сямʼі ўжо багата часу. А ў іхных дзяцей яна фактычна скрала бацькоў. Я ведаю, што Паліна вельмі хацела на мора, але ў мінулым годзе амаль усё лета адседзеў Андрусь, цяпер сядзіць Паліна. Сядзіць ні за што. Як кажа Паліна, даць адпор бандыту – гэта гонар і абавязак грамадзяніна. Ведаю Паліну больш за дваццаць гадоў і ўпэўнены, што гэтую жанчыну немагчыма зламаць, яна – крэмень», – кажа ў размове з «Белсатам» сябар сямʼі Шарэндаў Алесь.

Hавiны
Паліна Шарэнда-Панасюк – суддзю: Крэсла, на якім вы седзіце, і тое праўдзівейшае за вас
2021.06.08 14:46
Гісторыі
Берасцейскі актывіст Андрэй Шарэнда: «Нас пераследуюць, бо мы для ўлады як костка ў горле»
2021.01.11 14:31

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў