На волю выйшаў палітвязень Антон Бяленскі. Ён адбыў паўтары гады «хіміі» за пратэсты


30-гадовы Антон Бяленскі цалкам адбыў тэрмін свайго пакарання і выйшаў на волю, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Антон – індывідуальны прадпрымальнік, валанцёр штабу Віктара Бабарыкі, валанцёр ініцыятывы «Сумленныя людзі». Яго затрымалі 10 жніўня 2020 года ў гатэлі «Беларусь» на 17-м паверсе – сілавікі ўварваліся ў нумар. За ўдзел у акцыі пратэсту ў дзень выбараў Антону выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («Удзел у масавых закалотах»), але перад судом справу перакваліфікавалі на ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя альбо ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Гісторыі
Антон Бяленскі: бізнесовец, які стаў палітыкам і палітвязнем
2021.02.24 08:00

Да суда Антона ўтрымлівалі пад вартай амаль сем месяцаў.

5 сакавіка бягучага году Бяленскага асудзілі да 1,5 гады «хіміі», якія ён адбыў у выпраўленчай установе адкрытага тыпу №24 у Горадні

На 30 кастрычніка ў Беларусі 832 палітвязні, але грамадскія актывісты і праваабаронцы кажуць, што насамрэч іх нашмат больш.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў