На супрацоўніка «Белтэлекаму» з Магілёва завялі крымінальную справу за злівы дадзеных сілавікоў і суддзяў


Магілёўца Дзмітрыя Каханоўскага затрымалі 28 кастрычніка на працоўным месцы, завезлі ў Менск на Акрэсціна, паведамляе мясцовы тэлеграм-канал MAYDAY. Сілавікі лічаць, што ён зліваў іхныя асабістыя дадзеныя ў тэлеграм-каналы, прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі.

Дзмітрый Каханоўскі працаваў у магілёўскім філіяле «Белтэлекаму» інжынерам-сістэматэхнікам. Як сцвярджаюць супрацоўнікі 11-га Упраўлення ГУБАЗіК МУС РБ, меў доступ да базаў дадзеных аператара. Карыстаючыся службовым становішчам, Каханоўскі нібыта «здабываў з базы асабістыя дадзеныя сілавікоў, дзяржслужачых, суддзяў». Паводле следства, такіх эпізодаў было 46.

Hавiны
У Маскве затрымалі беларуса, які ў Гомлі «падышоў бліжэй, чым належыць» да байца АМАП
2021.10.29 14:42

Праўладныя тэлеграм-каналы ўдакладняюць, што інфармацыю Дзмітрый зліваў нібыта ў «Чорную кнігу Беларусі» і «Карнікі Беларусі». Таксама паводле гэтых самых прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў, Каханоўскаму ставяць у віну распальванне сацыяльнай варожасці (ч.3 арт.130 КК РБ), за што мужчыне можа пагражаць да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Hавiны
Двум жлобінцам прысудзілі па два гады калоніі за пратэсты
2021.10.29 12:45

Цяпер магілёвец знаходзіцца ў Менску на Акрэсціна, аднак у бліжэйшы час яму выставяць абвінавачванне і перавядуць у СІЗА.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў