На МТЗ за махінацыі з пастаўкамі абсталявання затрымалі намеснікаў гендырэктара


Чатыры намеснікі гендырэктара Менскага трактарнага заводу былі затрыманыя 29 кастрычніка, паведамляе «Беларускае аб’яднанне рабочых».

Паводле аб’яднання рабочых, справа ў махінацыях з пастаўкамі абсталявання на прадпрыемствы холдынгу. Шкода ў выніку гэтых аперацыяў можа складаць да 200 мільёнаў беларускіх рублёў.

«Беларускае аб’яднанне рабочых» называе імёны затрыманых: Сяргей Сіраценка – намеснік гендырэктара, тэхнічны дырэктар, Анатоль Кандратовіч – намеснік гендырэктара, галоўны інжынер, Сяргей Ганчароў – намеснік гендырэктара па тэхнічным забяспечванні вытворчасцяў, Аляксандр Нікалаеў – галоўны тэхнолаг ААТ «МТЗ».

Паводле непацверджанай інфармацыі, на ААТ «БелАЗ» былі таксама затрыманыя 11 чалавек.

Затрыманні адбыліся напярэдадні панядзелка 1 лістапада, у які «Беларускае аб’яднанне рабочых» заклікае беларусаў распачаць страйк.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў