Мінздароўя: ад ковіду за содні памерлі 18 чалавек. Гэта найбольш за ўвесь час пандэміі


Паводле афіцыйнай статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, за апошнія содні памерлі 18 пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй. Гэта найбольшая колькасць, якую агучвала ведамства ад пачатку эпідэміі ў Беларусі.

Новых выпадкаў захворванняў на ковід па стане на 30 кастрычніка – 1 992.

Hавiны
З Беларусі забаранілі вывозіць кісларод, замарозілі цэны на яго
2021.10.29 09:39

Мінздароўя распавядае, што ў чацвёртую хвалю каронавірусу пацыенты сталі больш залежнымі ад кіслароду. Так, у 6-й лякарні Менску ў кіслароднай падтрымцы маюць патрэбу больш за 70% пацыентаў.

Таксама Мінздароўя сцвярджае, што больш за 2 845 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19. З іх больш за 2 178 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў