Украіна падае заяўку на ўступленне ў NATO


Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна 30 верасня падае заяўку на ўступленне ў NATO ў паскораным парадку. Такое рашэнне прынялі прадстаўнікі ўлады па выніках паседжання РНБА.

Украіна 30 верасня падае заяўку на ўступленне ў NATO ў паскораным парадку, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Дэ-факта мы ўжо прайшлі свой шлях да NATO. Дэ-факта мы ўжо давялі сумеснасць са стандартамі Альянсу. Яны рэальныя для Украіны – рэальныя на полі бая ды ва ўсіх аспектах нашага ўзаемадзеяння. Мы давяраем адно аднаму, мы дапамагаем адзін аднаму, і мы абараняем адзін аднаго. Гэта і ёсць Альянс. Дэ-факта. Сёння Украіна падае заяўку, каб зрабіць гэта дэ-юрэ. За працэдурай, якая будзе адпавядаць нашаму значэнню для абароны ўсёй нашай супольнасці. У прыскораным парадку. Мы робім свой вызначальны крок, падпісваючы заяўку Украіны на ўступленне ў прыскораным парадку ў NATO», – заявіў Уладзімір Зяленскі.

Раней Пуцін падпісаў дакументы аб прызнанні анексаваных тэрыторыяў і заявіў, што мае намер іх бараніць.

Hавiны
Пуцін заявіў, што Расея не будзе ні з кім абмяркоўваць вынікаў «рэферэндумаў»
2022.09.30 17:12

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў