У ЗША не менш за 10 чалавек загінулі з-за ўрагану – аднаго з мацнейшых за апошні час


У Фларыдзе ўраган «Іэн» выклікаў разбурэнні і прывёў да гібелі як мінімум 10 чалавек, паведамляе тэлерадыёкарпарацыя «BBC». Улады папярэджваюць, што канчатковая лічба ахвяр будзе больш.

Спадарожнікавы здымак урагану «Іэн» над Мексіканскім залівам.
Фота: NOAA / AP / East News

Усе пацверджаныя выпадкі гібелі людзей у паўднёва-заходніх рэгіёнах акругі Шарлот, дзе быў зафіксаваны моцны вецер.

У Фларыдзе зараз трывае маштабная пошукава-выратавальная аперацыя. Разбураны тысячы дамоў, без электрычнасці засталіся больш за 2 мільёна спажыўцоў.

Фота: Ricardo Arduengo / AFP / East News

Ураган выклікаў навадненні людзі апынуліся ў пастцы ў сваіх дамах. Ратавальнікі абыходзяць кожны дом, каб пры неабходнасці аказаць дапамогу.

«Іэн» зараз рушыцца ўглыб ЗША ў бок Паўночнай і Паўднёвай Караліны.

Фота: Us Coast Guard / AFP / East News

Прэзідэнт Джо Байдэн раней абвясціў, што гэты ўраган можа стаць самым смяротным у гісторыі Фларыды «з істотнымі чалавечымі ахвярамі».

Фота: Ben Hendren / Anadolu Agency / abacapress.com
Фота: Shannon Stapleton / Reuters / Forum
Фота: Marco Bello / Reuters / Forum
Фота: Shannon Stapleton / Reuters / Forum
Фота: Dirk Shadd / Zuma Press / Forum
Фота: Giorgio Viera / AFP / East News
Фота: Douglas R. Clifford / Zuma Press / Forum
Фота: Shannon Stapleton / Reuters / Forum
Фота: Marco Bello / Reuters / Forum

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў