У Баранавічах улады пазбавілі рэгістрацыі выданне «Intex-press»


Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў падпісаў загад аб ануляванні пасведчання друкаванага СМІ «Intex-press», паведамляе БАЖ. Такі загад міністр падпісаў яшчэ 30 чэрвеня.

intex, Cichanouska, zdj.: Intex
Вокладка нумару газеты Intex-press ад 14 красавіка 2021 года.
Фота: Intex

У Баранавічах улады ліквідавалі недзяржаўнае выданне «Intex-press». Пра гэта стала вядома толькі цяпер, але загад аб ануляванні пасведчання друкаванага СМІ міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў падпісаў яшчэ 30 чэрвеня сёлета. У дакуменце паведамляецца, што газета не выходзіць шэсць месяцаў запар. У сувязі з гэтым і анулюецца пасведчанне, а таксама выданне выключылі з Дзяржаўнага рэестру сродкаў масавай інфармацыі.

Газета «Intex-press» перастала выходзіць з траўня 2021 года, бо яе адмовіліся прымаць у друкарнях.

«Паўсюль атрымалі адмовы. Нават у адной з друкарняў у Расеі нас назвалі «нядобранадзейнымі». А шмат якія іншыя друкарні адмаўляліся без тлумачэнняў – праз пэўны час. Магчыма, вывучалі нашае дасье праз інтэрнэт, альбо проста тэлефанавалі ў друкарню, з якой мы супрацоўнічалі раней», – кажа галоўны рэдактар выдання Уладзімір Янукевіч.

Выданне працягвала выходзіць у электронным варыянце. Але ў канцы 2021 года Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайту «Intex-press».

Hавiны
Ператрус у офісе «Белагра» і затрыманне родных добраахвотнікаў. Рэпрэсіі за 29 верасня
2022.09.29 23:48

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў