Пуцін падпісаў указы аб прызнанні незалежнасці Запарожскай і Херсонскай абласцей


Указы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб прызнанні незалежнасці Херсонскай і Запарожскай абласцей размешчаны на расейскім афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацы.

Уладзімір Пуцін пастанаўляе прызнаць дзяржаўны суверэнітэт і незалежнасць Херсонскай і Запарожскай абласцей «у адпаведнасці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права, прызнаючы і пацвярджаючы прынцып раўнапраўя і самавызначэння народаў, замацаваны ў Статуце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, улічваючы волевыяўленне народа».  Дакументы падпісаныя 29 верасня і набываюць сілу з дня падпісання.

Нагадаем, што на 30 верасня запланавана правядзенне цырымоніі падпісання дамоваў аб далучэнні акупаваных тэрыторыяў Украіны да Расеі.

 

Указ прэзідэнта Расеі Уладізіміра Пуціна аб прызнанні незалежнасці Запарожскай вобласці Украіны. Крыніца: афіцыйны інтэрнэт-партал прававой інфармацы Расеі 
Указ прэзідэнта Расеі Уладізіміра Пуціна аб прызнанні незалежнасці Херсонскай вобласці Украіны. Крыніца: афіцыйны інтэрнэт-партал прававой інфармацы Расеі

Гэлена Голуб belsat.eu

Стужка навінаў