Прэзідэнт ЗША заклікаў міжнародную супольнасць працягваць падтрыманне народу Украіны


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што спробы Расеі захапіць тэрыторыі Украіны не маюць пад сабою законнасці. Лідар Злучаных Штатаў заклікаў міжнародную супольнасць працягваць падтрымліваць народ Украіны. Заяву прэзідэнта апублікавала амбасада ЗША ва Украіне.

Запуск аператыўна-тактычнай ракеты MGM-140 ATACMS з пускавой сістэмы M142 HIMARS.
Фота: U.S. Marine Corps

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн адрэагаваў на спробы Расеі анексаваць тэрыторыі Украіны. Джо Байдэн заявіў, што гэтыя дзеі не маюць законнасці, а ЗША заўсёды будуць паважаць міжнародна прызнаныя межы Украіны.

«Мы будзем працягваць падтрымліваць намаганні Украіны ў аднаўленні кантролю над сваёй тэрыторыяй шляхам умацавання яе ваеннай і дыпламатычнай пазіцыі, у тым ліку праз $ 1,1 млрд дадатковай дапамогі ў галіне бяспекі, абвешчаны на гэтым тыдні», – сказаў Джо Байдэн.

Таксама лідар ЗША нагадаў пра новы пакет санкцыяў супраць чыноўнікаў Расеі і паабяцаў, што Вашынгтон згуртуе міжнародную супольнасць, каб прыцягнуць Расею да адказнасці.

Амерыканскі прэзідэнт таксама заклікаў міжнародную супольнасць адмовіцца ад незаконных спробаў анексіі і падтрымліваць украінскі народ. І нагадаў, што Кангрэс мае ўзгадніць заканадаўства, што дасць дадатковыя $ 12 млрд на падтрыманне Украіны.

Hавiны
Генсакратар NATO: Альянс не прызнае спробаў Расеі анексаваць украінскія тэрыторыі
2022.09.30 20:21

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў