Чатыры чалавекі загінулі і столькі ж пацярпелі ў ДТЗ на трасе Менск – Берасце


Смяротная аварыя адбылася ўначы каля Івацэвічаў. На аўтатрасе М1 сутыкнуліся легкавік і мікрааўтобус. Следчы камітэт паведамляе, што заведзеная крымінальная справа.

Па папярэдніх звестках, кіроўца легкавой машыны не даў рады кіраванню, выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў мікрааўтобус. Усе чатыры чалавекі, што былі ў легкавіку, загінулі. Кіроўцу і трох пасажыраў мікрааўтобуса даставілі ў шпіталь, пазней двух пацярпелых пасля медычнай дапамогі адпусцілі.

Усе абставіны здарэння высвятляюцца. Крымінальная справа заведзеная па артыкуле «Парушэнне правіл дарожнага руху, што прывяло па неасцярожнасці смерць двух і болей асоб».

Hавiны
Пад Баранавічамі ў ДТЗ патрапіў аўтобус з пасажырамі
2022.01.17 20:07

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў