За абразу бабруйскага міліцыянта завялі шэсць крымінальных спраў


Міліцыя.
Фота: ukrinform

Абражальнікаў ужо выявілі: імі аказаліся трое жыхароў Бабруйску, магілёвец, пенсіянерка з Клімавічаў і мянчук, паведамляе прэс-служба магілёўскай міліцыі.

На жыхара Менску ўжо заведзена 13 крымінальных спраў за пагрозы і абразы ў дачыненні да службовых асоб і мужчына больш за 30 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па лініі ДАІ.

А аўтара паста з Магілёва ўжо судзілі мінулым летам за выказванні ў адрас гэтага ж участковага. Тады магілёўцу прызначылі два гады «хатняй хіміі» і абавязалі выплаціць кампенсацыю за маральную страту.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў