У Беларусі рэкордна зменшылася колькасць пенсіянераў


У жніўні 2021 года колькасць асобаў, якія атрымліваюць пенсію, склала 2 мільёны 425 тысячаў чалавек. Так мала пенсіянераў у Беларусі яшчэ не было. Адною з прычынаў такога змяншэння можа быць пандэмія каронавіруса, піша партал infobank.by.

Скарачэнне колькасці атрымальнікаў пенсіяў ідзе ўжо пяты год. За гэты час пенсіянераў у Беларусі стала менш на 194 тысячы чалавек. Найбольш пенсіянераў у нашай краіне было ў 2016 годзе – 2 мільёны 619 тысяч асобаў. А потым пачаўся спад.

Апошнім часам спад паскорыўся і такім хуткім яшчэ не быў за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Найбольшае змяншэнне назіралі сёлета: з траўня да жніўня 2021 года пенсіянераў у нашай краіне стала менш на 29 тысячаў 200 чалавек.

Аб’ектыў
У Беларусі ўводзяць новы «бонус» для пенсіянераў
2021.09.27 22:52

Сярод прычынаў скарачэння колькасці пенсіянераў у Беларусі:

– павышэнне пенсійнага ўзросту,

– агульнае пагаршэнне дэмаграфічнай сітуацыі,

– пандэмія каронавіруса, падчас якой вырасла смяротнасць беларусаў.

Дзяржаве такое змяншэнне колькасці атрымальнікаў пенсіяў ашчаджае амаль 100 мільёнаў рублёў за месяц, згодна з падлікамі infobank.by.

Hавiны
У Беларусі задумалі запусціць пенсійнае страхаванне восенню 2022 года. Але яно ўжо дзейнічае
2021.09.27 11:03

Адначасова адсоткавая доля пенсіянераў у агульнай колькасці насельніцтва ў Беларусі не мінімальная: на сёння яна складае 26 %, гэта на ўзроўні 2010 года.

Мінімуму ў адсоткавым суаднясенні не назіраюць з дзвюх прычынаў:

– старэнне насельніцтва (сярэдні ўзрост беларусаў у 2021-м – 41 год, у 2000-м – 39 гадоў),

– скарачэнне агульнай колькасці насельніцтва.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў