«Прашу захоўваць разважлівасць». Што сказаў кіраўнік «EPAM Systems» работнікам у сувязі з забойствам Зельцара


Кіраўнік «EPAM Systems», дзе працаваў забіты 28 верасня сілавікамі Андрэй Зельцар, не каментаваў трагедыі публічна. Але, паводле dev.by, звярнуўся з гэтай нагоды да працаўнікоў пісьмова. Партал прыводзіць тэкст.

Аб’ектыў
«Выдатны зяць. Самы любімы чалавек» Кім быў забіты Андрэй Зельцар?
2021.09.29 22:54

«Калегі,

Дзень таму мы ўсе даведаліся пра трагедыю, якая адбылася ў Менску, у выніку якой загінулі два чалавекі.

Цяжка знайсці правільныя словы, але перш за ўсё гэта трагедыя страты двух чалавечых жыццяў, трагедыя для іхных дзяцей, іхных сем’яў, іхных блізкіх – для ўсіх.

Не маючы пакуль афіцыйна пацверджанай інфармацыі, мы можам у той жа час абгрунтавана меркаваць, што адным з загінулых быў работнік нашай кампаніі Андрэй Зельцар.

Мы разумеем, што гэта можа быць няпроста, але адзінае, пра што мы б хацелі прасіць усіх нас тут, – гэта захоўваць вельмі неабходную цяпер разважлівасць ува ўсім: ва ўчынках, дзеяннях, словах.

Калі ласка, не ўступайце ў непрадуктыўны абмен меркаваннямі ці непацверджанымі фактамі як унутры нашых карпаратыўных, так і ў вонкавых сацыяльных каналах і медыях.

Дзякую за разуменне,

Аркадзь».

Інтэрв’ю
«Андрэй не мог не даць адпор». Размова з сябрам забітага сілавікамі менчука
2021.09.29 15:26

У аўторак 28 верасня ў Менску сілавікі ўварваліся ў кватэру работніка «EPAM Systems» Андрэя Зельцара, якога нібыта падазравалі ў датычнасці да тэрарыстычнай дзейнасці. Завязалася страляніна, падчас якой загінуў Андрэй і адзін з сілавікоў – супрацоўнік КДБ.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў