Польшча адказала Суду па правах чалавека пра мігрантаў на мяжы з Беларуссю


Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Straż Graniczna / Twitter

ЕСПЧ абавязаў Польшчу забяспечыць мігрантаў ежай, вопраткай, медыкаментамі даць жытло і адвакатаў. На гэта Польшча паказвае, што афганскія мігранты застаюцца на тэрыторыі Беларусі.

Гаворка ідзе пра мігрантаў з Афганістану, якія застаюцца на беларуска-польскай мяжы недалёка ад польскага гораду Уснаж-Гурне.

Паводле заявы МУС і адміністрацыі Польшчы, польскі бок разумее пазіцыю ЕСПЧ, аднак не можа парушаць палажэнне аб тэрытарыяльнай цэласнасці суседняй краіны. Мігранты, якім польскі бок па рашэнні Еўрапейскага суда па правах чалавека павінен аказаць дапамогу, знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. І праз тое, што Беларусь не падпісвала Еўрапейскую канвенцыю аб правах чалавека, любыя дзеянні Польшчы будуць з’яўляцца ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы Беларусі.

На цяпер каля гораду Уснаж-Гурне, што ў Падляскім ваяводстве, з 18 жніўня знаходзяцца 32 грамадзяніна Афганістану. Іх не пускаюць на тэрыторыю Польшчы, але і вярнуцца ў Беларусь яны не могуць.

«У пазіцыі таксама гаворыцца аб надзвычайным становішчы, якое дзейнічала ў Падляшскім ваяводстве і ў некаторых Люблінскім ваяводстве. Згодна з пастановай Савету Міністраў ад 2 верасня бягучага года. У гэтай зоне былі ўведзеныя пэўныя абмежаванні, у тым ліку 24-гадзінная забарона на знаходжанне (за выключэннем, сярод іншага, жыхароў) у зоне надзвычайнага становішча», – гаворыцца ў заяве.

Акрамя таго, Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў запыт аб працягненні надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю, і накіраваў яго ў Сейм, які мусіць даць згоду.

Надзвычайнае становішча на польска-беларускай мяжы на тэрыторыі Люблінскага і Падляскага ваяводстваў было ўведзена 3 верасня на 30 дзён у сувязі са значным павелічэннем спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі.

Артыкулы
Надзвычайнае становішча на польска-беларускай мяжы могуць працягнуць на яшчэ 60 дзён
2021.09.30 12:05

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў