У Варшаве за супрацоўніцтва з беларускім КДБ асудзілі былога польскага сілавіка


Суд у Варшаве прызнаў былога супрацоўніка сілавых структураў Польшчы Гжэгажа М. вінаватым у супрацы з беларускім КДБ і пакараў яго 1,5 гадамі пазбаўлення волі, паведамляе пракуратура Польшчы.

Гжэгаж М. быў затрыманы 10 кастрычніка 2021 года. Следства вяло Агенцтва ўнутранай бяспекі. У траўні бягучага года справу перадалі ў суд. Паляка прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў польскага Крымінальнага кодэксу – у гатовасці дзейнічаць у інтарэсах замежнай выведкі (арт. 130) і захаванні боепрыпасаў без неабходнага дазволу (арт. 263). За гэтыя злачынствы мужчына правядзе за кратамі паўтара года.

Hавiны
У Польшчы былога сілавіка будуць судзіць за супрацу з КДБ Беларусі
2022.05.27 10:53

У 1980-х гадах абвінавачаны служыў у спецназе польскай міліцыі ZOMO, потым у паліцыі. Сышоў са службы на пенсію ў 2001 годзе з пасады афіцэра памежнай службы.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў