«Беларусы заслугоўваюць дапамогі, як і ўкраінцы». У Беластоку раздалі школьныя наборы дзецям беларускіх уцекачоў


Напярэдадні пачатку навучальнага году ў польскім Беластоку адбылася дабрачынная акцыя дапамогі дзецям беларускіх уцекачоў. Ім уручылі школьныя наборы для будучага навучання.

«Робім гэта ў першы год вайны. І таму хацеў бы падкрэсліць, што надзвычай важна, каб мы не гублялі з поля зроку факту, што ў суседняй нам Беларусі дагэтуль працягваюцца аграмадныя рэпрэсіі. Дагэтуль адтуль уцякаюць людзі, каб захоўваць сваю свабоду і сваё жыццё. І што гэтыя людзі заслугоўваюць такой самай дапамогі, як і нашыя браты ўкраінцы. Яны таксама з’яўляюцца ахвярамі агрэсіі, яны таксама з’яўляюцца ахвярамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі», – распавёў падчас падзеі дэпутат польскага Сейму з Беластоку Робэрт Тышкевіч.

Акцыя адбылася з дапамогай фонду «Беларускі дом у Польшчы», клубу «Ратары», фонду «Тутака» і радыё «Рацыя».

«Мы хочам паведаміць усім, хто тут сабраўся: вы ў сябе, пачувайцеся як удома. Польшча – гэта вашая другая Радзіма. Памятаем пра вас і памятаць будзем», – падкрэсліў Робэрт Тышкевіч.

Паводле яго, падобныя акцыі пройдуць і ў іншых гарадах Польшчы, у тым ліку ў Кракаве і Вроцлаве. Паабяцаў Робэрт Тышкевіч дапамогу беларускім дзецям і на калядныя святы.

Hавiны
Беларусы займаюць другое месца сярод легальна працоўных замежнікаў у Польшчы
2022.08.10 11:38

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў