За ўдзел у «беспарадках» затрымалі былога амапаўца

Сілавікі затрымалі былога амапаўца Максіма Клімовіча за ўдзел у «беспарадках» 911 жніўня каля Стэлы. Цяпер Максім Клімовіч у СІЗА на Валадарскага, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

40-гадовы Максім Клімовіч раней працаваў у АМАП. З гэтай структуры ён сышоў у 2012 годзе.

Максім Клімовіч. Фота: ПЦ “Вясна”

Праваабаронцам стала вядома, што яго затрымалі працаўнікі ГУБАЗіК 17 жніўня. У ягоным доме зладзілі ператрус паводле арт. 342 КК («Дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), але паводле якога артыкулу яму выставілі абвінавачванне пакуль невядома.

Праўладныя Telegram-каналы агучваюць, што Максіма Клімовіча затрымалі ў межах пераследу былых сілавікоў, якія публічна звольніліся з дзяржслужбы на знак пратэсту: «Спаліў службовае пасведчанне і пайшоў на масавыя беспарадкі».

У Максіма жонка і трое дзяцей. Цяпер яго змясцілі ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Генеральная пракуратура патлумачыла, на якіх умовах закрылі крымінальную справу супраць PandaDoc

СК belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны