У Гомлі ўсіх свабодных міліцыянтаў кідаюць на пратэставыя справы і патруляванне месцаў гібелі актывістаў


У абласным цэнтры змяніўся начальнік УУС. Цяпер на пасадзе – Аляксандр Шастайла, які актыўна ўзяўся за раскрыццё злачынстваў пратэставага кірунку, піша мясцовае выданне «Флагшток» са спасылкаю на ўласную крыніцу ў органах.

Аляксандр Шастайла, новы кіраўнік УУС у Гомлі.
Фота: Флагшток

«Цяпер у тэрміновым парадку ствараюцца групы для раскрыцця злачынстваў пратэставага кірунку, куды кідаюць усе свабодныя сілы – як крымінальнай міліцыі, так і міліцыі грамадскай бяспекі. Будзе ажыццяўляцца патруляванне, у тым ліку ўначы, месцаў з магчымымі нанясеннямі надпісаў, улётак, месцаў гібелі актывістаў і да т. п. Падвысілі попыт кіраўнікоў на гэты кірунак. Будуць падымацца старыя справы, глядзець магчымасці для іх раскрыцця», – паведамляе «Флагшток».

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў