У 2022 годзе пенсіі беларусам будуць налічваць па-новаму


На адзін год стане даўжэйшым перыяд, за які бяруць заробак для разліку пенсійных выплатаў. Цяпер улічвацца будуць 28 гадоў стажу працы.

Цяпер для разліку пенсіяў улічваецца заробак за апошнія 27 працоўных гадоў запар. Як паведамляе Міністэрства працы, штогод гэты перыяд павялічваецца на адзін год.

Пенсіянеры размаўляюць каля пад’езду. Менск, Беларусь. 1 чэрвеня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Zerkalo.io тлумачыць новы парадак налічэння пенсіяў на наступным прыкладзе: калі працаўнік выйдзе на пенсію ў 2022 годзе і пры гэтым ён працаваў усё жыццё без перапынку, для разліку возьмуць ягоны заробак за апошнія 28 гадоў. Калі ж быў перапынак у працы, то заробак возьмуць за ранейшы час прапарцыйна перапынкам.

Бесперапынны стаж не ўплывае на памер пенсіяў.

Аб’ектыў
Пенсіі і заробкі змяншаюцца, інфляцыя – расце
2021.08.27 00:19

З 1 студзеня 2022 года на паўгода вырасце пенсійны ўзрост, а таксама мінімальны страхавы стаж, неабходны для атрымання пенсіі. Мужчыны цяпер будуць сыходзіць на пенсію ў 63 гады, жанчыны – у 58. І мужчынам, і жанчынам у 2022-м спатрэбіцца 18 гадоў і 6 месяцаў страхавога стажу. У 2025-м неабходны стаж будзе складаць 20 гадоў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў