Telegram-канал «БНТУ 97%» прызналі экстрэмісцкім


Суд Савецкага раёну Менску задаволіў заяву пракурора і прызнаў экстрэмісцкім Telegram-канал «БНТУ 97%», паведамляе прэсавая служба Генпракуратуры.

Паводле рашэння суда Савецкага раёну Менску, інфармацыйная прадукцыя Telegram-каналу «БНТУ 97%» будзе ўнесеная ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пасля такой захады, на якой настойвала пракуратура, распаўсюджванне і захоўванне інфармацыі з гэтага Telegram-каналу будзе карацца ў адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў сотні Telegram-каналаў і сайтаў. Улады лічаць, што прадукцыя «Белсату» таксама з’яўляецца экстрэмісцкай.

Аб’ектыў
Прэса – гэта экстрэмізм
2021.08.13 22:53

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў