Пракурор запатрабаваў тэрмін для Знака і Калеснікавай, але адвакат не можа распавесці нават пра гэта


У судзе завяршаюць разгляд справы супраць Марыі Калеснікавай і Максіма Знака. Паводле абвінавачвання, ім можа пагражаць да 12 гадоў пазбаўлення волі. Існуе верагоднасць, што ўжо на гэтым тыдні Менскі абласны суд агучыць вырак палітвязням, паведамляе сайт Віктара Бабарыкі.

Марыя Калеснікава і Максім Знак у судзе.
Фота: Deutsche Welle/Telegram

Разгляд справы супраць Марыі Калеснікавай і Максіма Знака адбываецца ў закрытым рэжыме. Адвакаты абвінавачаных знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Яны не могуць распавядаць пра тое, як праходзіць працэс. Вядома, што ў панядзелак, 30 жніўня выступіў пракурор, які запатрабаваў пакаранне палітвязням. Але якое патрабаванне абвінавачвання – не агучваецца.

«Нават па выніках судовага следства, абвясціць усе сабраныя па крымінальнай справе матэрыялы, абароне так і не стаў зразумелы ў дастатковай меры ні план, ні механізм захопу ўлады, пра які вядзецца ў абвінавачанні. Гэта, дарэчы кажучы, адна з прычынаў, у сувязі з якой абаронай абскарджвалася прад’яўленае абвінавачванне, так як той канкрэтыкі, якая вызначаная Крымінальна-працэсуальным кодэксам, пастанову аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага не ўтрымлівала», – кажа адвакат Марыі Калеснікавай Уладзімір Пыльчанка.

30 жніўня таксама Марыя Калеснікава і Максім Знак выступілі з апошнім словам. Перад гэтым выступіў пракурор з патрабаваннем пакарання для палітвязняў. Але адвакат не можа нават распавесці пра тое, які прысуд патрабуе абвінавачванне.

Дату і час абвешчання прысуду суд вызначыць на працягу тыдня. Верагодна, лічыць адвакат, што гэта адбудзецца на гэтым тыдні.

Абвяшчэнне прысуду павінна адбывацца публічна.

Артыкулы
Бацька Марыі Калеснікавай упершыню за год убачыў сваю дачку
2021.08.26 22:08

Суд па справе Марыі Калеснікавай і Максіма Знака пачаўся ў закрытым рэжыме 4 жніўня. Судзяць палітвязняў у судзе Менскага раёну па адрасе: г. Менск, вул. Маякоўскага, 119А. Суддзя – Сяргей Епіхаў.

Паводле абвінавачання, Знак і Калеснікава «супольна з іншымі асобамі не пазней за 16 ліпеня 2020 года ўступілі ў таемную змову з мэтаю захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».

Ім пагражае да 12 гадоў турмы.

Артыкулы
Калеснікава і Знак абвяргаюць у судзе ўсе выстаўленыя абвінавачанні
2021.08.25 15:17

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў