Польскія памежнікі затрымалі актывістаў, якія спрабавалі перарэзаць агароджу на мяжы з Беларуссю


12 грамадзянаў Польшчы ды 1 грамадзянін Нідэрландаў хацелі знішчыць плот з калючага дроту на мяжы Польшчы і Беларусі, паведамляе польская Памежная варта.

Сярод арыштаваных – прадстаўнік польскага фонду «Otwarty dialog» – Барташ Крамэк.

Затрыманым пагражае крымінальная справа.

Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Мар’юш Каміньскі назваў сітуацыю на мяжы абсалютна недапушчальнаю:

«Сітуацыя на нашай мяжы абсалютна недапушчальная. Тых, хто абарваў агароджу, затрымала Памежная варта, іх чакае пакаранне. На такія дзеянні мы будзем рэагаваць з поўнаю рашучасцю».

Памежная варта паведамляе, што 29 жніўня затрымалі трох чалавек, якія спрабавалі вывезці з мяжы групу мігрантаў з Іраку, Самалі і Лівану. 74 чалавек, якія спрабавалі мінуць мяжу без дакументаў, памежнікі развярнулі назад.

Аб’ектыў
Суседзі агароджваюцца ад Беларусі
2021.08.25 23:03

На польска-беларускай мяжы ўзводзяць плот з калючага дроту вышынёю 2,5 метра. На фоне плыні мігрантаў з Усходу, якія намагаюцца трапіць у Еўразвяз праз Беларусь, агароджы на мяжы будуюць таксама Літва і Латвія.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў