НАУ анансуе прававую канферэнцыю ў Нюрнбэрзе


НАУ абвесціла пра арганізацыю канферэнцыі, мэта якой паскорыць працу па прызнанні грамадзяніна Лукашэнкі тэрарыстам і прыцягненню да адказнасці вінаватых у катаваннях у межах універсальнай юрысдыкцыі. Канферэнцыя мае адбыцца ў нямецкім Нюрнбэрзе – «горадзе, які добра ведае, што такое міжнародны трыбунал над злачынцамі».

Народнае Антыкрызіснае Упраўленне заявіла пра правядзенне канферэнцыі ў Нюрнбэрзе. Падчас мерапрыемства будуць узнятыя пытанні працы па прызнанні грамадзяніна Лукашэнкі тэрарыстам і прыцягненню да адказнасці вінаватых у катаваннях у межах універсальнай юрысдыкцыі.

«Яшчэ ў 2020 годзе Дакладчык АБСЕ зрабіў заключэнне аб наяўнасці падставаў для стварэння міжнароднага трыбунала па злачынствах Лукашэнкі супраць чалавечнасці. Але дамагчыся яго правядзення можам толькі мы, беларусы», – заявіў Міхаіл Кірылюк, адказны па пытаннях юстыцыі ў НАУ.

У канферэнцыі прымуць удзел адвакаты, палітыкі, праваабаронцы і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі. Мерапрыемства будзе складацца з двух частак: дыскусіі адвакатаў з міжнародным досведам і прэс-канферэнцыі.

Аналітыка
Чачэнія, КНДР ці Данбас. Да каго больш падобная лукашэнкаўская Беларусь – 2021?
2021.08.25 09:00

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў