Мігранты з Усходу, якія трапілі ў Літву праз Беларусь, вяртаюцца дамоў. На рукі ім даюць € 300


Восем чалавек ужо з’ехалі, яшчэ 30 выказалі жаданне.

Літоўскі ўрад аплочвае транспартавыя выдаткі і выдае € 300 на рукі мігрантам, якія хочуць вярнуцца на радзіму. Пра гэта распавяла дырэктарка Дэпартаменту міграцыі пры МУС Літвы Эвеліна Гудзінскайце.

Чыноўніца лічыць, што восем чалавек – гэта вельмі добра, бо ўцекачоў, якія жывуць у лагерах на беларуска-літоўскай мяжы, толькі нядаўна пачалі інфармаваць пра магчымасць скарыстацца дапамогай і вярнуцца дамоў.

Аб’ектыў
Суседзі агароджваюцца ад Беларусі
2021.08.25 23:03

У той жа час разгляду прашэння пра палітычны прытулак у Літве чакаюць амаль дзве тысячы мігрантаў з Усходу.

«Кожнае прашэнне разглядаецца індывідуальна, але я прагназую, што 2–3 % ад усіх мігрантаў атрымаюць прытулак, рашэнні пра астатніх, хутчэй за ўсё, будуць адмоўныя», – зазначыла Гудзінскайце.

Hавiны
Літва і Латвія працягнулі разварочваць мігрантаў з Беларусі. Некаторыя спрабуюць прайсці зноў
2021.08.16 11:34

Сёлета з Беларусі ў Літву без патрэбных дакументаў перайшлі каля 4100 асобаў. Вільня вінаваціць Менск у арганізацыі міграцыйных плыняў і называе гэта гібрыднаю вайною.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў