«Год супраціву: як паўстае Беларусь». У Кіеве праходзіць выстава, прысвечаная беларускаму пратэсту


Стэнды з тэкстамі і здымкамі пра асноўныя падзеі апошняга года ў Беларусі можна ўбачыць на цэнтральнай плошчы Кіева – Майдане незалежнасці.

«Год супраціву: як паўстае Беларусь». Выстава ў Кіеве.
Фота: Free Belarus Center

Выстава створаная ініцыятываю дапамогі беларусам ва Украіне «Free Belarus Center» пры падтрыманні ўкраінскага Музею Рэвалюцыі годнасці. Адкрылася яна яшчэ 12 жніўня. Але праз рыхтаванне да 30-годдзя аднаўлення незалежнасці Украіны доступ да яе быў часова абмежаваны. Цяпер выставу можа ўбачыць кожны. Працуе яна да 30 верасня ўключна.

«Год супраціву: як паўстае Беларусь». Выстава ў Кіеве.
Фота: Free Belarus Center
«Год супраціву: як паўстае Беларусь». Выстава ў Кіеве.
Фота: Free Belarus Center

Экспазіцыя складаецца з 17 стэндаў з тэкстамі і фота, прысвечанымі асноўным падзеям беларускага пратэсту. Кожны распавядае асобную гісторыю: пра валанцёрскую барацьбу з COVID-19, скрадзеныя выбары, гвалт і катаванні, жанчын рэвалюцыі, ліквідацыю медыяў, культурніцкі пратэст, эміграцыю, нацыянальную ідэнтычнасць ды іншыя важныя падзеі пратэставага года.

«Год супраціву: як паўстае Беларусь». Выстава ў Кіеве.
Фота: Free Belarus Center

На выставе прэзентаваныя працы пяці фатографаў з Беларусі і Польшчы.

Для тых, хто не ў Кіеве, «Free Belarus Center» стварыў і онлайн-версію выставы на ўкраінскай і англійскай мовах.

«Год супраціву: як паўстае Беларусь». Выстава ў Кіеве.
Фота: Free Belarus Center
«Год супраціву: як паўстае Беларусь». Выстава ў Кіеве.
Фота: Free Belarus Center
«Год супраціву: як паўстае Беларусь». Выстава ў Кіеве.
Фота: Free Belarus Center

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў