Футбольная зборная Беларусі будзе гуляць адборачныя хатнія гульні чэмпіянату свету ў Расеі


З 2 да 8 верасня зборная Беларусі згуляе тры адборачныя гульні ў межах адборачнага турніру чэмпіянату свету па футболе. А вось месцам хатніх матчаў беларускай каманды стане стадыён «Цэнтральны» ў расейскай Казані. Гэтую арэну ўжо выкарыстоўвалі ў еўракубках беларускія клубы, у прыватнасці жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» у Казані саступіла 0:5 дацкаму «Капенгагену».

Адборачны турнір чэмпіянату свету зборная Беларусі пачала з хатняй перамогі 4: 2 над Эстоніяй, супернік прывёз у Менск другі склад, паколькі гульцы першага былі інфікаваныя каронавірусам. Верагодна, гэта будзе адзіны матч згуляны зборнай у беларускай сталіцы ў гэтым адборы. Паколькі іншыя матчы беларуская зборная будзе ладзіць на стадыёне «Цэнтральны» ў расейскай Казані. Такі кошт пасадкі самалёта «Ryanair» з Пратасевічам на борце.

У межах адборачных тураў пасля гульні з Эстоніяй, беларусы пацярпелі самае ганебнае паражэнне ў гісторыі, саступіўшы 0: 8 у гасцях Бельгіі. Гэта паражэнне каштавала працы галоўнаму трэнеру зборнай, падпісанту праўладнага ліста і ўдзельніку таямнічай інаўгурацыі Лукашэнкі, Міхаілу Мархелю. Федэрацыя футболу не прыдумала нічога лепш, як прызначыць на гэту пасада яго памочніка – Георгія Кандрацьева. Апошні ўжо кіраваў зборнай Беларусі з 2011 да 2014 гады, і сышоў у 2014 годзе са скандалам. Цяпер Кандрацьеву далі новы шанец.

Падаў у адстаўку галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Міхаіл Мархель.
Фота: abff.by

2 верасня Беларусь згуляе ў Астраве з Чэхіяй, а потым 5 верасня супраць Уэльса і 8 верасня супраць Бельгіі ў Казані. Цікава, што гэтыя матчы пойдуць паводле расейскіх законаў, і гульцы суперніка, якія не змаглі аформіць расейскую візу, не змогуць прыняць удзел у гульнях. У прыватнасці зборнай Уэльса па гэтай прычыне не дапамогуць тры вядучых гульца.

Нагадаем, што праз пасадку самалёта «Ryanair» у Беларусь перасталі лётаць самалёты з еўрапейскіх краін, таму беларускія зборныя вымушаныя праводзіць хатнія гульні за мяжой.

Hавiны
Лукашэнка даручыў урэзаць заробкі ў спорце, у тым ліку футбалістам і хакеістам
2021.08.27 14:18

АС belsat.eu

Стужка навінаў