Брусель асуджае рэпрэсіі Менску супраць СМІ і грамадзянскай супольнасці

Еўразвяз асуджае рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць грамадзянскай супольнасці, незалежных медыяў і журналістаў, заявіў афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай вонкавапалітычнай службы.

ЕЗ рашуча асуджае рэпрэсіі ў Беларусі і заклікае ўлады Беларусі спыніць іх, прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязкаў у межах ААН і АБСЕ і паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды ўласнага насельніцтва, гаворыцца ў заяве прэс-сакратара па замежных справах і палітыцы бяспекі.

«Рэжым Беларусі 27 жніўня знішчыў Беларускую асацыяцыю журналістаў, найбуйнейшую незалежную журналісцкую арганізацыю ў краіне. Гэта закрыццё з’яўляецца часткай сістэматычных рэпрэсіяў супраць усіх незалежных галасоў у краіне. Сярод 649 беларусаў, прызнаных палітвязнямі, 27 працаўнікоў СМІ. У траўні закрылі найбуйнейшую незалежную медыя-платформу tut.by, таксама ўлады распачалі крымінальныя справы супраць кіраўніцтва і журналістаў платформы. У ліпені працягваліся няспынныя рэпрэсіі супраць няўрадавых арганізацыяў і праваабаронцаў, у тым ліку рэйды ў прыватныя дамы, і многія грамадзяне былі арыштаваныя, прадʼяўленыя сурʼёзныя абвінавачванні.

ЕЗ рашуча асуджае гэтыя рэпрэсіі, якія працягваюцца, заклікае ўлады Беларусі спыніць іх», – гаворыцца ў камюніке Еўразвязу.

Як набліжаныя да Лукашэнкі бізнесоўцы хаваюцца ад санкцыяў

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны