Расейскі генерал скраў вайсковыя грошы, каб абсталяваць свой дом


Намеснік камандуючага расейскай Паўднёвай ваеннай акругай, генерал-лейтэнант Віктар Воранаў арыштаваны паводле абвінавачання ў карупцыі. Рашэнне вынес 29 ліпеня Паўднёвы акруговы ваенны суд у Растове-на-Доне, паведамляе радыё «Свабода».

Генерал Віктар Воранаў.
Фота: army.ric.mil.ru

61-гадовы вайсковец, які адказвае ў акрузе за матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, падазраецца ў тым, што выкарыстаў 2 млн расейскіх рублёў вайсковых грошай для ўладкавання асабістага дому.

Генералу выставалі абвінавачанні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, атрыманні хабару, падбухторванні да махлярства і махлярстве ў асабліва буйным памеры. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў