«Адказваў узаемнасцю і прасіў прабачэння». Жонка Фядуты распавяла пра першы дзень суду над «змоўнікамі»


Марына Шыбко, жонка палітычнага вязня Аляксандра Фядуты, падзялілася ў Facebook уражаннямі ад першага дня суда над ім ды іншымі «змоўнікамі» ў справе пра нібыта спробу дзяржаўнага перавароту.

Менскі абласны суд пачаў разгляд cправы аб «дзяржперавароце». Менск, Беларусь. 29 ліпеня 2022 года.
Фота: БелТА

«Аб 11:00 усім сваякам і іншым асобам забаранілі ўваход у будынак, запрасілі прэсу і ТБ. Шмат было ахоўнікаў будынку суда. Але, калі запэўнілі, што суд закрыты і пра гэта было абвешчана загадзя, людзі сталі раз’язджацца (народу было мала), а сваякі некаторых наагул не паехалі (суд жа закрыты), тут нечаканчык здарыўся – суд абвясцілі адкрытым, людзі зʼехалі. У выніку, нікога ў зале, акрамя прэсы… Нас вярнулі па паведамленні, але прыйшлося чакаць да 14:30, пасля перапынку запусцілі», – распавяла Марына Шыбко.

Паводле спадарыні Марыны, Аляксандр Фядута «схуднеў, ходзіць дрэнна, бо падагра адолела, дазволілі кій перадаць у СІЗА, пры ўсмешцы ў АІФа не назіраецца зубоў 5-6». Таксама ў яго кругі пад вачыма.

«Махаць, падыходзіць і размаўляць з абвінавачванымі было нельга. Я паслала паветраныя пацалункі, усім памахала і павітала нашых. На заўвагу мне адказала, што больш сваволіць не буду і паводзіла сябе добра. Мы моўчкі размаўлялі з Сашам, я чытала яму свае вершы і казала, што кахаю, кахаю, кахаю. Ён адказваў узаемнасцю і прасіў у мяне прабачэння. Думаю, што мы зразумелі адно аднаго», – адзначыла жонка палітычнага вязня.

Hавiны
Аляксандр Фядута прызнаў віну пасля абвяшчэння абвінавачання
2022.07.29 18:00

Менскі абласны суд 29 ліпеня пачаў разглядаць справу аб захопе дзяржаўнай улады. На лаве падсудных – палітзняволеныя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, супрацоўніца менскага офісу Зянковіча Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук, а таксама юрыст Юрый Зянковіч. Справу разглядае суддзя Уладзімір Арэшка. Паводле БелТА, Аляксандр Фядута прызнаў віну.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў