Больш за 70 мігрантаў з Афрыкі ды Азіі спрабавалі трапіць у Польшчу з Беларусі


Мігранты працягваюць спрабаваць нелегальна патрапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта паведамляе Памежная ахова Польшчы.

29 ліпеня польскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Грузіі, які перавозіў у мікрааўтобусе 19 грамадзянаў Іраку ды Афганістану. Мігранты нелегальна трапілі ў Літву праз Беларусь, а адтуль ужо мінулі польскую мяжу.

Агулам з пачатку года на польска-літоўскай мяжы былі затрыманыя 282 такія мігранты.

Таксама ў пятніцу ў Польшчу з Беларусі спрабавалі трапіць 52 асобы. Сярод іх былі грамадзяне Анголы і Кот-д’Івуару.

Найбольшая група (23 замежнікі) нелегальна мінула мяжу праз раку Правая Лясная ў наваколлі Белавежы.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў