Беларусы з гуманітарным ВНЖ у Польшчы змогуць ездзіць у Беларусь


Грамадзяне Беларусі, якія атрымаюць гуманітарны від на жыхарства ў Польшчы, змогуць ездзіць у Беларусь і назад. Пра гэта паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці са спасылкаю на Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы.

«29 ліпеня мы атрымалі адказ ад Дэпартаменту міжнародных справаў і міграцыі МУС, які зводзіцца да наступнага: выезд грамадзяніна Беларусі ў краіну паходжання сам па сабе не будзе падставаю для адклікання дазволу на часовае прабыванне, выдадзенага на падставе арт. 186 ч. 1 п. 9 Закону аб заежніках», – паведамляюць у ЦБС.

Парады
Як падаць заяву для гуманітарнага віду на жыхарства ў Польшчы? Ёсць «падводны камень» і шляхі абыходу
2022.07.16 10:00

9 ліпеня ў Польшчы набыла моц пастанова, што дазваляе звяртацца па дазвол на часовы побыт тым грамадзянам Беларусі, якія маюць польскую гуманітарную візу (з пазнакаю «D 21»). Перад падачаю заявы на гэты від на жыхарства чалавек павінен быць на тэрыторыі Польшчы.

Новы від на жыхарства:

  • выдаецца адзін раз тэрмінам на тры гады;
  • робіць дазвол і карту побыту, выдадзеную на яго падставе, бясплатнымі;
  • вызваляе свайго ўладальніка ад абавязку мець дазвол на працу.

Дазвол на часовы побыт выдаецца ваяводам паводле месца прабывання грамадзяніна Беларусі.

З 1 студзеня 2023 года ўладальнік гэткага часовага віду на жыхарства зможа хадайнічаць аб выдачы польскага праязнога дакументу для замежніка.

Спрашчэнне легалізацыі беларусаў у Польшчы было адною з тэмаў размовы Святланы Ціханоўскай з прэм’ер-міністрам Матэўшам Маравецкім 4 ліпеня.

Парады
Па вяртанні з-за мяжы выклікаюць у КДБ. Што казаць? Ці можна адмовіцца?
2022.03.15 07:30

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў