«Акт публічнай кары». Полк «Азоў» выступіў з афіцыйнай заявай наконт загінулых у Аленаўцы


Полк «Азоў» выступіў з афіцыйнай заяваю наконт масавага забойства ўкраінскіх ваеннапалонных у калоніі ў Аленаўцы на тэрыторыі так званай ДНР. Прадстаўнікі палка называюць гэта «актам публічнай кары».

«Мы расцэньваем удар па Аленаўцы як акт публічнай кары. Расея ўчыніла яго з-за беспакаранасці. Яны прывыклі, што нават за адкрытае парушэнне законаў, звычаяў і правілаў вайны іх ніхто не прыцягне да адказнасці», – заявіў выканаўца абавязкаў камандзіра падраздзялення Мікіта Надточы.

На відэа, якое было апублікавана на тэлеграм-канале «АЗОВ – Маріуполь» ён кажа, што ў палку ўжо ведаюць імёны ўсіх арганізатараў забойства ў Аленаўцы.

«Мы знойдзем іх, дзе б яны ні былі – на акупаваных тэрыторыях Украіны, у Расеі або ў трэціх краінах. Украіна як дзяржава забяспечыць справядлівае пакаранне», – сказаў Мікіта Надточы.

«Расея думае, што яна забіла «Азоў», пакарала яго. Але «Азоў» – гэта цяпер уся Украіна. Кожны ўкраінец адпомсціць за кожнага з нашых закатаваных і загінулых братоў», – дадаў Надточы.

30 ліпеня Міністэрства абароны Расеі заявіла, што ў калоніі ў Аленаўцы на тэрыторыі так званай ДНР загінулі 50 украінскіх ваеннапалонных, параненыя – 73. Апублікаваны спіс загінулых. Расея сцвярджае, што гэта ахвяры ракетнага ўдару ўкраінскіх войскаў, які быў нанесены 29 ліпеня. Кіеў абвяргае факт абстрэлу. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў удар «спланаваным злачынствам» Расеі.

Hавiны
Мінабароны Расеі апублікавала спіс загінулых у Аленаўцы ўкраінскіх ваеннапалонных
2022.07.30 17:17

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў