Ужо 606 палітвязняў. Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 7 чалавек


Праваабаронцы працягваюць аналізаваць крымінальныя справы на адпаведнасць азначэнню «палітвязень». Цяпер прызнаных палітвязнямі – 606 чалавек.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ТК / Белсат

30 ліпеня восем праваабарончых установаў прынялі супольную заяву аб прызнанні яшчэ сямі чалавек палітычнымі зняволенымі. Заява, якую публікуе «Вясна», тычыцца асуджаных паводле так званых дыфамацыйных артыкулаў:

  • Максім Сарычаў асуджаны судом Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласці паводле арт. 369 КК за «абразу» супрацоўніка АУС у Telegram-чаце да аднаго года «хіміі» (абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу), накіраваны для адбыцця пакарання;
  • Яўген Цітоў асуджаны судом Жлобінскага раёну Гомельскай вобласці паводле арт. 370 КК за сарваны дзяржаўны сцяг да аднаго года «хіміі», накіраваны для адбыцця пакарання;
  • Давід Шаракоў асуджаны судом Віцебскага раёну Віцебскай вобласці паводле арт. 369 КК за «абразу» былога намесніка міністра ўнутраных спраў Аляксандра Барсукова ў Telegram-чаце да двух гадоў «хіміі», накіраваны для адбыцця пакарання;
  • Сяргей Велікародны асуджаны паводле арт. 368 КК за «абразу прэзідэнта» да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;
  • Ілля Дзярагін асуджаны судом Бабруйскага раёну і г. Бабруйску Магілёўскай вобласці паводле арт. 368 КК за «абразу прэзідэнта» да трох месяцаў арышту, узяты пад варту ў зале суда;
  • Юрый Кавалёў асуджаны судом Буда-Кашалёўскага раёну Гомельскай вобласці паводле арт. 368 КК за «абразу прэзідэнта» да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;
  • Дзмітрый Краўцоў асуджаны судом Дрыбінскага раёну Магілёўскай вобласці паводле арт. 370 КК за «здзек з дзяржаўнага гербу Беларусі» да трох месяцаў арышту, пачаў адбываць пакаранне.
Артыкулы
Больш за 4600 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі, распачалі са жніўня 2020 года
2021.07.30 11:31

Праваабарончая супольнасць нагадвае, што неаднаразова выказвала патрабаванні аб дэкрыміналізацыі такіх учынкаў і недапушчальнасці пазбаўлення волі за абразу службовых асобаў, дзяржавы або дзяржаўных сімвалаў.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць з-пад варты і перастаць пераследаваць як прызнаных палітвязнямі, так і ўсіх затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд.

Hавiны
Праўладнага рабіна пакаралі 6-дзённым арыштам за футболку
2021.07.30 17:05

АА belsat.eu

 

 

Стужка навінаў