Суд над Сцяпанам Латыпавым не адбыўся – палітвязня не прывезлі на паседжанне па стане здароўя


У судзе Савецкага раёну сёння, 30 ліпеня, мусіў працягнуцца суд над палітзняволеным жыхаром плошчы Пераменаў Сцяпанам Латыпавым, якога напярэдадні лекары хуткай дапамогі наўпрост з суда накіравалі на дадатковае абследаванне.

Але да прызначанай гадзіны ў суд Сцяпана канваіры не даставілі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Суддзя Аляксандр Воўк абвесціў, што Латыпаў не можа ўдзельнічаць у працэсе праз стан здароўя, пра што маецца адпаведная даведка.

Суд працягнецца 2 жніўня.

Артыкулы
Сцяпану Латыпаву стала блага ў судзе. Выклікалі хуткую дапамогу
2021.07.29 13:16

29 ліпеня ў судзе абвясцілі перапынак, каб выклікаць хуткую дапамогу, бо Сцяпан «працяглы час пачуваўся дрэнна». Перад судом ён казаў, што раніцай у яго быў ціск 160 на 90. Сцяпан растлумачыў, што ў яго галавакружэнне, і ён з цяжкасцю сочыць за працэсам. Пасля перапынку суд над Сцяпанам не аднавіўся, дактары накіравалі яго на дадатковае абследаванне. Цяпер палітвязень у СІЗА-1 на Валадарскага.

Артыкулы
«ByPol» распавёў, хто ўдзельнічаў у затрыманні і катаваннях Сцяпана Латыпава
2021.07.14 11:05

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў