Пад зачыстку трапіла прарасейскае аб’яднанне «РуМол»


У ліку установаў і арганізацыяў, якія беларускія ўлады сабраліся закрыць, аказалася «Русь молодая», якая ладзіла «Бессмертный полк» і раздавала «георгіеўскія стужкі».

Акцыя «Бессмертный полк» у Менску. 9 траўня 2018 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Арганізацыю ў спісе заўважыла «Еўрарадыё». Паседжанне суду прызначанае на 3 жніўня. Арганізацыі пагражае не ліквідацыя, а прыпыненне дзейнасці.

Рух «Русь молодая» ўзнік у Расеі ў 2005 годзе, дэклараваў за мэту барацьбу з «заходняй экспансіяй, тэрарызмам і карупцыяй». Лідар руху – дэпутат Дзяржаўнай думы ад партыі «Единая Россия» Максім Мішчанка, якога ў 2017 годзе асудзілі за махлярства на 2,5 года пазбаўлення волі.

Hавiны
У Беларусі можа з’явіцца прарасейская партыя «Саюз». Што пра іх вядома?
2020.10.22 18:43

«РуМол» у Беларусі дзейнічае з 2011 года, аб’яднанне ўзначальвае Сяргей Лушч. Аб’яднанне ў канцы мінулага года збіралася ўтварыць прарасейскую партыю «Союз», але партыю пакуль не зарэгістравалі. Лушч – арганізатар прарасейскіх імпрэзаў у Беларусі, адзін з ініцыятараў шэсця «Бессмертный полк» у 2018 годзе.

Як адзначала «Наша ніва», Лушч не раз фатаграфаваўся ў кампаніі з адкрытымі неанацыстамі, а таксама ўваходзіў у неанацысцкую і неапаганскую секту «Схорон Еж Словен».

Аналітыка
Ліквідуюць – і што далей? Чаго чакаць няўрадавым арганізацыям і беларусам
2021.07.23 19:45

АА belsat.eu

Стужка навінаў