Еўразвяз назваў тры ўмовы для зняцця санкцыяў з Беларусі


Макей тым часам лічыць, што ў Еўразвязу няма выбару, акрамя як ісці на партнёрства з рэжымам Лукашэнкі.

Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль падзяліўся ў Twitter відэа Еўрапейскай службы замежных сувязяў аб рэпрэсіях у Беларусі пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020 года.

«Мы падтрымліваем народ Беларусі і асуджаем усе формы рэпрэсіяў супраць беларускіх грамадзянаў», – напісаў Бурэль.

Ён дадаў, што Еўразвяз спыніць санкцыі супраць тых, хто робіць рэжым Аляксандра Лукашэнкі магчымым, калі будуць выкананыя тры рэчы:

  • спыняцца рэпрэсіі,
  • усе палітычныя зняволеныя будуць вызваленыя,
  • будуць праведзеныя сумленныя і свабодныя выбары.
Расследaванні
Як працуе беларускі калідор нерэгулярнай міграцыі
2021.07.23 20:32

У той жа час дзяржаўнае выданне «СБ. Беларусь сегодня» апублікавала цытаты міністра замежных справаў ураду Лукашэнкі Уладзіміра Макея. Паводле Макея, МЗС будзе «актыўна працаваць з рознымі коламі ў Еўразвязе», бо «здаровых людзей там дастаткова», але «на дадзены момант не яны вызначаюць палітыку».

Тое, што Літва збіраецца падымаць пытанне аб дадатковых санкцыях, калі не пераадолеецца крызіс з нелегальнай міграцыяй (у стварэнні якога Літва вінаваціць рэжым Лукашэнкі), Макей палічыў знакам, што «нарэшце пачынаюць да іх даходзіць некаторыя рэчы».

«З Еўразвязам нас чакае партнёрства пры рознагалоссях, – запэўнівае Макей. – Для Захаду аднаўленне кантактаў з намі з’яўляецца безальтэрнатыўным».

Аналітыка
Нічога новага не сказаў, але для чаго збіраў? Абмяркоўваем шматгадзінны выступ Лукашэнкі перад чыноўнікамі
2021.07.30 18:11

АА belsat.eu

Стужка навінаў