Дзяржаўная паліцыя Латвіі распачала крымінальны працэс у справе аб захопе самалёта «Ryanair» у Менску


Напрыканцы траўня паліцыя пачала правяранне, аднак пазней прыняла рашэнне аб крымінальным працэсе, піша Delfi.lv. Латвійская паліцыя занялася справаю, бо на борце самалёта былі два грамадзяніны Латвіі.

Крымінальная справа ўзбуджаная паводле раздзелу Крымінальнага кодэксу Латвіі аб злачынствах супраць свабоды, гонару і годнасці. У гэтым раздзеле ўтрымліваюцца нормы, якія прадугледжваюць адказнасць за выкраданне, незаконнае пазбаўленне волі і захоп закладнікаў.

Аб’ектыў
Ірландыя вядзе расследаванне выкрадання самалёта «Ryanair» у Менску і рыхтуе ўзмацненне санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі
2021.07.15 22:53

Паліцыя пакуль не каментуе, ці будзе для расследавання задзейнічаная міжнародная супраца.

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыя працягнула расследаванне інцыдэнту з пасадкай самалёта «Ryanair» у Менску да верасня.

Артыкулы
Дыспетчар, які вёў перамовы з пілотам самалёта «Ryanair» у траўні, меркавана, пакінуў Беларусь
2021.07.26 18:01

23 траўня самалёт «Ryanair», які ляцеў маршрутам Афіны – Вільня, быў вымушаны сесці ў аэрапорце Менску на загад беларускіх уладаў. На борце быў 171 пасажыр з 12 краінаў, у тым ліку – апазіцыйны актывіст і журналіст Раман Пратасевіч, якога разам з дзяўчынай Соф’яй Сапегай адразу затрымалі.

Пасля інцыдэнту краіны Еўразвязу забаранілі сваім самалётам ляцець над Беларуссю і закрылі неба для беларускіх самалётаў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў