Блогерка Наста Пілюгіна і ейны хлопец зніклі пасля ператрусу


Блогерку і вядоўцу падкасту Dzigital, маркетолага і медыяменеджарку ў кампаніі «Eleven» Насту Пілюгіну затрымалі раніцай 29 ліпеня ў Менску. Увечары адпусцілі, але амаль адразу сілавікі прыехалі дамоў да дзяўчыны з ператрусам, пасля чаго яна і ейны хлопец Уладзіслаў Піртань перасталі выходзіць на сувязь, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

29 ліпеня каля 11:00 Наста выйшла з дому да машыны ў двары па ноўтбук і знікла, распавядаў Уладзіслаў Піртань. Тэлефон дзяўчыны быў выключаны, потым уключыўся, але званкі на яго скідваюцца. З дапамогаю праграмы «Лакатар» у айпэдзе Насты хлопец пабачыў, што яна дзесьці на завулку Казлова (на вуліцы Казлова 6а месціцца Упраўленне КДБ у Менску).

Артыкулы
Затрымалі Насту Пілюгіну – блогерку, вядоўцу падкасту «Dzigital». Яна можа быць у КДБ
2021.07.29 15:28

Пасля 17-й гадзіны Наста патэлефанавала Ўладзіславу і сказала, што едзе дадому. Амаль адразу туды прыйшлі сілавікі з ператрусам, які адбываўся да вечара. Пасля гэтага Анастасію і ейнага хлопца зноў затрымалі. Прычыны невядомыя, гэтак жа, які месцазнаходжанне маладых людзей.

Таксама стала вядома, што тэлеграм-канал Пілюгінай захоплены.

Радыё «Свабода» паведамляе, што Ўладзіслава 30 ліпеня судзяць па адміністратыўнай справе.

Допіс з тэлеграм-каналу Насты Пілюгінай

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў