Белстат засакрэціў статыстыку смяротнасці. Але хваробаў органаў дыхання стала значна больш


Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў (PDF) зборнік статыстыкі «Сацыяльнае становішча і ўзровень жыцця насельніцтва Беларусі» за 2020 год.

Ілюстрацыйнае фота. Машына медычнай дапамогі, у якой заўважаны чалавек у спецформе. Крыніца: @belteanews / Telegram

Паводле зборніка, на канец 2020 года:

  • насельніцтва Беларусі складала 9,3496 млн чалавек, што на 60,6 тыс. менш за канец 2019 года (а ў 2019-м і 2018-м скарачалася ўсяго на 19 тыс. за год) і на 119,5 тыс. чалавек менш, чым было 5 гадоў таму;
  • на душу насельніцтва прыходзілася 801,3 руб. грашовых даходаў на месяц, а ў 2019-м было 722,4 руб.;
  • сярэдняя прызначаная пенсія складала 447,3 руб. супраць 408,5 руб. на год раней;
  • сродкаў менш за бюджэт пражыткавага мінімуму на месяц маюць 435,8 тыс. чалавек (за нацыянальнай рысай беднасці – 4,8 % насельніцтва);
  • на 100 тысяч чалавек прыходзіцца 1018 злачынстваў супраць 938 злачынстваў на год раней;
  • рэальнае беспрацоўе – 4,0 % насельніцтва, а 5 гадоў таму было 5,2 %;
  • на 10 тыс. чалавек прыходзіцца 193,8 медычнага працаўніка, калі 5 гадоў таму было 189,3 (дактароў-практыкаў за год стала крыху больш, а сярэдніх медычных працаўнікоў – крыху менш);
  • колькасць разводаў рэзка вырасла – з 571 на тысячу шлюбаў на год раней да 717 у 2020-м;
  • і гэтак далей.
Hавiны
Рэальныя пенсіі беларусаў упалі
2021.07.27 17:38

Партал Zerkalo.io адзначае, што раней у такіх зборніках была статыстыка аб смяротнасці, ды сёлета і летась яе не давалі.

Але за 2020 год, як сцвярджаецца ў зборніку, зафіксавалі звыш 8,648 млн выпадкаў захворванняў з упершыню пастаўленым дыягназам, што на амаль 600 тысячаў больш, чым за 2019 год. І больш як 4,7 млн выпадкаў – хваробы органаў дыхання, што на 685,5 тыс. выпадкаў больш, чым было ў 2019-м.

Пры тым Міністэрства аховы здароўя налічыла за паўтара года пандэміі ўсяго 443,9 тыс. выпадкаў COVID-19.

Hавiны
Белстат пасля крытыкі і са спазненнем апублікаваў звесткі па захворваннях у Беларусі
2021.06.16 18:38

АА belsat.eu

Стужка навінаў