Заўтра ў Беларусі будзе да +34


У сувязі з высокай тэмпературай паветра ў краіне абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

1 ліпеня надвор’е ў краіне будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і вельмі цёплая паветраная маса трапічнага паходжання, паведамляе Белгідрамет. Чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер усходняй чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12..+18°С, у паўднёва-заходніх раёнах +19..+21°С; максімальная днём ад +27°С па паўночным усходзе да +34°С па паўднёвым захадзе краіны.

Схема: МНС

МНС абвесціў аранжавы ўзровень небяспекі ў Менскай, Гарадзенскай, Берасцейскай і Гомельскай вобласці. Спецыялісты раяць устрымацца ад таго, каб бавіць час на сонцы, асабліва з 12:00 да 16:00 гадзін, купацца ў адмыслова абсталяваных месцах і прытрымлівацца пітнога рэжыму.

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў