Вялікая Брытанія вылучыць мільярд фунтаў на вайсковую дапамогу Украіне


Стала вядома, што брытанскі ўрад прыняў рашэнне павялічыць памер вайсковай дапамогі Украіне. Краіна вылучыць дадаткова адзін мільярд фунтаў стэрлінгаў. Сродкі пойдуць на пастаўку сістэмаў СПА, беспілотнікаў і абсталявання для радыёэлектроннай барацьбы, паведамляе «Бі-Бі-Сі».

Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан. Скрыншот з відэа: in time Ukraine / YouTube

Вялікая Брытанія павялічыць вайсковую дапамогу Украіне. Увечары ў сераду, 29 чэрвеня, у Лондане абвясцілі, што вылучаць дадаткова адзін мільярд фунтаў стэрлінгаў. Такім чынам Брытанія фактычна падвоіць падтрыманне Кіева.

Гэты крок накіраваны на тое, каб дапамагчы Украіне перайсці ад абарончых дзеянняў да нарошчвання наступальнага патэнцыялу. Гутарка ідзе аб пастаўках сістэмаў супрацьпаветранай абароны, беспілотных лятальных апаратаў і абсталявання для радыёэлектроннай барацьбы.

Афіцыйна аб павелічэнні фінансавання абвесціць на саміце NATO у Мадрыдзе 30 чэрвеня брытанскі прэм’ер-міністр Борыс Джонсан. Паводле яго, атакі Расеі на Украіну робяцца ўсё больш варварскімі. Таксама ён адзначыў, што Пуцін так і не дамогся поспехаў, на якія першапачаткова разлічваў.

«Жорсткасць Пуціна працягвае забіраць жыцці ўкраінцаў і пагражае міру і бяспецы ва ўсёй Еўропе», – адзначыў Джонсан.

Агулам Вялікая Брытанія надала Украіне вайсковую дапамогу на суму 3,8 мільярда фунтаў стэрлінгаў.

Hавiны
Ад сёння Расея перастае быць партнёрам NATO і становіцца пагрозай
2022.06.29 22:41

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў